Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Літаратурна-музычная кампазіцыя "Зямля пад белымі крыламі"

У міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага ў школе адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Зямля пад белымі крыламі". Мерапрыемства праводзілася ў рамках Года міру і стварэння. У складаны час, калі на межах Беларусі няма згоды і спакою, наша краіна імкнецца заставацца астраўком міру і бяспекі, бо каштоўнасць міру для беларускага народа найвышэйшая. Згода, мір, стваральная праца – вось дзеля чаго жывуць беларусы. Такі запавет нам пакінулі нашы продкі. Навучэнцы 8 класа нагадалі прысутным знакавыя падзеі ў гісторыі Бярозаўшчыны. Усё гэта – наша неацэнная спадчына. Захоўваць яе, узбагачаць сваёй стваральнай працай – галоўны абавязак усіх беларусаў. Гэта наш абавязак перад продкамі і нашчадкамі.